25 января 2013 г.

Беларусь: у абдымках зорак

Доўга я збіралася напісаць невялікі артыкул ці нататку пра Беларусь, хацелася ўспомніць як гэта казаць, думаць і пісаць на роднай мове. Апошні раз я размаўляла на беларускай мове ў каледжы, а гэта было даўным-даўно;)
Зiма у Мiнску
Калі я пабачыла тайм-лабс пад назвай "Беларусь: у абдымках зорак (Belarus: in Embrace of Stars)", то зразумела, што настаў мой час. Таму, сустракайте  першы артыкул на беларускай мове пра маленькую краіну-прыгажуню Беларусь, якую называюць Сінявокай, бо на тэрыторыі маёй Радзімы больш чым за 10.000 азёр.

Я задумала напісаць некалькі артыкулаў пра краіну і паказаць сваю Беларусь такой, якой бачым яе мы-жыхары. Я шчыра люблю і паважаю сваю Радзіму і родны горад Мінск, менавіта таму вырашыла пісаць пра родныя месцы, значнасць і прыгажосці якіх, пачынаеш заўважаць толькі тады, калi знаходзiшся на адлегласці ці ў расстанні.

Я лічу, што мая краіна заслугоўвае ўвагі, хай нават толькi маей;), а я не адна знаходжуся ў такіх роздумах. Таму мы беларусы прама як у гімне, нас досыць (9,4 мільёна чалавек) i нам усяго хапае. Мы мірна спажываем у сваёй краіне, нікога не чапаем;) Як ва ўсіх здараюцца радасці і нягоды ў нашым жыцці.

Так, магчыма шэрых будняў ў нашай краіне больш, чым сонечных дзён, але галоўнае не губляць надзею. Мабыць мой першы артыкул будзе ўдалай і яркай прэзентацыяй задумцы з серыяй публікацый пра Беларусь. Я жадаю паведаць пра гісторыю і культуру дзяржавы, якая размясцілася на плошчы ў 207.000 кв км.

P.S. Пра тайм-лабс - я доўгі час знаходзілася пад моцным уражаннем ад працы Viktar Malyshchyts, вялікі дзякуй гэта цудоўна, казачна прыгожа, адначасова крэатыўна і вельмі прафесійна.
Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы убачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Крыштальная роўнядзь Браслаўскіх азёраў, палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў… У гэтым кароткім фільме Беларусь – на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.
Welcome to discover Belarus under the starry sky! It’s a not large country in Eastern Europe bordered by Poland, Ukraine, Lithuania. Due to northern latitudes we are not able to see the Galaxy center and bright southern constellations. But we have romantic bright summer twilights, long winter nights with plenty of stars, we can observe silver noctilucent clouds and sometimes even auroras. In this short movie you can see Belarusian landscapes, castles and churches in unusual point of view: under the light of the night sky, in embrace of stars.

Беларусь: у абдымках зорак (Belarus: in Embrace of Stars) from Viktar Malyshchyts on Vimeo.
Equipment used:
DSLR Canon 5D MarkII
Canon EF 16-35/2.8 USM LII
Samyang 14/2.8
AstroTech 65/420 APO Quadruplet Telescope
Canon EF 50/1.4 USM
Canon EF 100/2.8 USM Macro
Motion control: Dynamic Perception Zero Stage Dolly


0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...

 
Design by Free WordPress Themes | Bloggerized by Lasantha - Premium Blogger Themes | Hostgator Discount Code